Музей

МУЗЕЙ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ ВІЛЕЙШЧЫНЫ

За  шматвяковую  гісторыю беларускі народ стварыў багатую і  самабытную  культуру, увасобленую ў цудоўных храмах, замках, народным  жыллі, святочным адзенні, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, традыцыях нацыянальнай кухні, аграрных ведах і навыках, звычаях  і абрадах.

Няўмольны час і ваенныя ліхалецці не пашкадавалі шматлікіх помнікаў нацыянальнай культуры, шэдэўраў самабытнай народнай творчасці.

У гэтых умовах  этнакультурныя традыцыі  служылі  свайго роду энергетычным  рэсурсам,  што дапамагаў адрадзіць разбураную гаспадарку і  культуру, выжыць у экстрымальных умовах і захаваць сябе як этнас.

Жыццё ставіць перад намі шмат праблем, сярод якіх няма  амаль ніводнай, што сваімі каранямі не была  б  звязана  з  нашым гістарычным мінулым, з  нашай спадчынай.

Вілейскі строй (рэканструкцыя)

Сялянская сядзіба

Чараўніца-гліна

З бабулінага куфра

Кросны

 

Рэкламна-інфармацыйная брашура "Сцежкамі нашых продкаў"