"Запрашае школьны музей"
30.10.202430 кастрычніка 2024 года выхаванцы дзіцячага сада N5 наведалі Музей народнай культуры Вілейшчыны, які знаходзіцца ў ДУА “Сярэдняя школа N5 г. Вілейкі”. Кіраўнік музея Данілава Таццяна Станіславаўна правяла для іх экскурсію "Запрашае школьны музей". Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, дакрануліся да духоўнай спадчыны і традыцый беларускага народа. Выхаванцы з цікавасцю слухалі экскурсавода і разглядалі экспанаты, зробленыя сваімі рукамі. У канцы музейнага занятку яны паўдзельнічалі ў народнай гульні "Лапці", а таксама атрымалі памятныя падарункі.