Жывая класіка 2020

02.06.2020

Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"праводзіцца ў мэтах:

  • павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,
  • развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,
  • выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,
  • прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,
  • пашырэння чытацкага кругагляду,
  • пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!".

У 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы) Ганна Ількевіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі” атрымала дыплом 2-й ступені за беларускую народную казку “Ганарыстая варона”. Вiншуем Ганну з гэтай перамогай.